Ашуканцы прапануюць «лёгкі даход» ад імя «Беларуськалія»
- 23.03.2023, 14:19
- 2,636

Кампанія адрэагавала.
Салігорскае прадпрыемства «Беларуськалій» у сваім тэлеграм-канале афіцыйна заявіла, што не праводзіць і не плануе ніякіх праграм інвеставання і іншых фінансавых праектаў у сацсетках.
«Старонкі, якія размяшчаюць падобную інфармацыю, якога-небудзь дачынення да нашага прадпрыемства не маюць… Будзьце пільныя, не давярайце сумнеўнай інфармацыі», - гаворыцца ў паведамленні.
Падставай для яго размяшчэння сталі допісы ў адной з папулярных сацсетак, у якіх ашуканцы прапаноўвалі «лёгкі даход» ад імя «Беларуськалія».