«Абстралялі свае ж, адступаем з-пад Аўдзееўкі»
- 23.03.2023, 14:29
- 7,348

Расейскі акупант расказаў пра няўдалы штурм.
Расейскі акупант з 200-й брыгады войска РФ распавёў аб спробах яго падраздзялення штурмаваць пазіцыі УСУ ў раёне вёскі Тоненькага паблізу Аўдзееўкі.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на відэазапісе расеец распавядае аб хібах сістэмы кіравання падраздзяленнямі войска РФ, аб адсутнасці нармальнай сувязі і аб тым, што яго група вымушаная адступаць пасля «сяброўскіх абстрэлаў» з боку іншага падраздзялення расейскага войска.
«Аўдзееўка. Штурм у раёне н.п Тоненькае... нас абстралялі свае... адступаем», - адзначаецца ў паведамленні да публікацыі.