29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Польшчы: Калі Пачобута заўтра адпусцяць, то «Баброўнікі» адкрыюць паслязаўтра

32
Кіраўнік МУС Польшчы: Калі Пачобута заўтра адпусцяць, то «Баброўнікі» адкрыюць паслязаўтра
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Варшава і надалей будзе жорстка рэагаваць на пераслед палякаў у Беларусі.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі пракаментаваў словы Лукашэнкі аб тым, што Польшча «хапае людзей, каб прапанаваць Расеі ці Беларусі абмен на кагосьці», ківаючы на затрыманні беларусаў са шпіёнскай сеткі, паведамляе rmf24.pl.

Камінскі не стаў падрабязна каментаваць словы Лукашэнкі. Аднак ён заявіў, што той «атрымаў вельмі выразны сігнал».

«Калі Анджэя Пачобута заўтра адпусцяць, то пераход у Баброўніках будзе адкрыты паслязаўтра», - коратка сказаў ён.

Пры гэтым ён папярэдзіў, што калі беларускія ўлады будуць рабіць далейшыя дзеянні супраць польскай дзяржавы або супраць польскіх грамадзян, то Варшава будзе «вельмі жорстка рэагаваць».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках