22 чэрвеня 2024, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

38 краін АБСЕ запусцілі Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі

7
38 краін АБСЕ запусцілі Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі

Гэта ўжо трэці выпадак стварэння такой групы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Краіны - чальцы Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) запусцілі Маскоўскі механізм для ацэнкі выканання правоў чалавека ў Беларусі. Гэта ўжо трэці выпадак стварэння такой групы ў дачыненні да Беларусі. У папярэднія разы такія захады рабіліся ў дачыненні да рэспублікі ў верасні 2020 года і ў 2010 годзе.

У супольнай заяве зазначаецца, што згодна з дакладам Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, які быў абнародаваны 22 сакавіка, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.

«Беларускія ўлады праігнаравалі рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў справаздачы місіі Маскоўскага механізма ад 5 лістапада 2020 года. Больш за тое, яны распачалі далейшыя дзеянні, якія пагаршаюць і пашыраюць нашу занепакоенасць з нагоды выканання Беларуссю абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, у тым ліку праз садзейнічанне агрэсіўнай вайне Расейскай Федэрацыі супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве.

Заяву падпісалі 38 краін: Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Канада, Харватыя, Рэспубліка Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Нямеччына, Грэцыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Мальта, Малдова Чарнагорыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сербія, Славаччына, Славенія, Гішпанія, Швэцыя, Швэйцарыя, Украіна, Вялікая Брытанія і ЗША.

Маскоўскі механізм

Маскоўскі механізм АБСЕ выкарыстоўваецца для маніторынгу выканання абавязацельстваў, узятых на сябе дзяржавамі - удзельніцамі арганізацыі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі. Гэты інструмент дае дадатковую магчымасць дзяржавам - удзельніцам АБСЕ фармаваць з ліку незалежных экспэртаў спецыяльныя місіі для надання садзейнічання ў развязанні канкрэтных праблем, звязаных з чалавечым вымярэннем на іх уласнай тэрыторыі або на тэрыторыі іншай дзяржавы - удзельніцы АБСЕ. БДІПЧ даручана надаваць падтрымку ў выкарыстанні Маскоўскага механізма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках