Расейскія войскі цалкам выйшлі з Новай Кахоўкі
21- 23.03.2023, 19:42
- 27,688

Чарговы жэст добрай волі?
Расейскія войскі цалкам выйшлі з горада Новай Кахоўкі. Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ ў вечаровай справаздачы.
- На 22 сакавіка 2023 года ўсе падраздзяленні войска акупанта, якія былі размешчаныя ў населеным пункце Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці, пакінулі горад, - гаворыцца ў справаздачы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.
У ведамстве таксама паведамілі, што перад адыходам расейскія вайскоўцы рабавалі дамы мясцовых, выносілі бытавую тэхніку і электроніку, каштоўнасці, мабільныя тэлефоны і нават адзенне.
Новая Кахоўка знаходзіцца на левым беразе Дняпра прыкладна за 60 км ад Херсона. Горад быў акупаваны 24 лютага 2022 года. Расейскія войскі выкарыстоўвалі яго як тылавую базу і лагістычны цэнтр.
Прэс-служба прэзідэнта Украіны паведаміла, што ў чацвер, 23 сакавіка, Уладзімір Зяленскі наведаў з працоўнай паездкай Херсоншчыну.
