У Любанскім раёне затрымалі мужчыну за лоўлю шчупака
14- 23.03.2023, 20:34
- 9,124
З 1 сакавіка пачалася забарона на лоўлю шчупака.
Мужчына быў затрыманы за незаконную лоўлю шчупака, паведамляе УСК Менскай вобласці.
Нагадаем, што ў Менскай вобласці ўстаноўленая нераставая забарона на лоўлю рыбы. Забарона пачалася 1 сакавіка і прадоўжыцца да 15 красавіка 2023 года.
Незаконная рыбалка вынікуе для браканьераў сур'ёзныя наступствы. Шкода за лоўлю рыбы, якая нерастуе, вылічаецца ў трайным памеры.
Так, раніцай 21 сакавіка паблізу аграгарадка Таль Любанскага раёна супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету за незаконную здабычу рыбы затрымалі 59-гадовага мясцовага жыхара.
Падчас праверкі было вызначана, што мужчына яшчэ летась знайшоў тры рыбалоўныя венцеры, схаваныя ў лясным масіве. Ён надумаў выкарыстоўваць знаходку для ўлову. Ён усталяваў пасткі на Любанскім вадасховішчы напярэдадні вечарам і скіраваўся дадому, каб раніцай вярнуцца па ўлоў.
На наступны дзень мужчына знайшоў у сетках 23 шчупакі. Следчым мужчына расказаў, што ён заўзяты рыбак і ведае, што ў цяперашні момант лоўля шчупака забароненая ў сувязі з нерастам рыбы. Але гэта яго не спыніла.
Вясковец дастаў рыбу з венцераў, потым зноў усталяваў іх назад. Пасля затрымання рыбалоў адразу прызнаўся ў зробленым і паказаў месцы на вадзе, дзе былі схаваныя пасткі.
Страты навакольнаму асяроддзю перавысілі 7,6 тыс. рублёў. Дзеянням фігуранта будзе дадзеная прававая ацэнка.