14 чэрвеня 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Швэцыі ўхваліў адпраўку Украіне САУ Archer і танкаў Leopard

2
Парламент Швэцыі ўхваліў адпраўку Украіне САУ Archer і танкаў Leopard

Таксама Стакгольм перадасць Кіеву лёгкую супрацьтанкавую зброю Robot 57.

Швэдскі Рыксдаг у чацвер ухваліў прапанову ўрада краіны пра перадачу Украіне новага пакета ваеннай дапамогі, у якім прадугледжаныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Archer і танкі Leopard 2.

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».

Згодна з прынятай парламентам пастановай, урад Швэцыі можа перадаць Украіне ваеннае абсталяванне і боепрыпасы на агульную суму 6,2 мільярда кронаў (554 мільёны еўраў). Канкрэтна гаворка ідзе пра танкі Leopard 2, САУ Archer і лёгкай супрацьтанкавай зброі Robot 57.

«Урад абгрунтоўвае сваю прапанову тым, што вылучэнне ваеннага абсталявання Украіне адпавядае інтарэсам Швэцыі», – адзначылі ў парламенце.

Акрамя таго ўраду Швэцыі дазволілі прыняць пастанову аб продажы 14 артылерыйскіх установак тыпу Archer Вялікай Брытаніі, якая раней перадала Украіне свае AS90.

Для фінансавання гэтай прапановы асігнаванні на Узброеныя сілы Швэцыі цягам 2023 года будуць павялічаныя на 730 мільёнаў швэдскіх кронаў, а на перыяд да 2028-га, паводле ацэнак ураду краіны, выдаткі павінны быць павялічаныя на 6,1 мільярда кронаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках