28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі затрымалі беларуса на Porsche

11
У Гішпаніі затрымалі беларуса на Porsche
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ён ледзь не збіў шэсць чалавек.

У Гішпаніі затрымалі 38-гадовага беларуса на Porsche, які ледзь не збіў шэсць чалавек. Усё адбылося ў гішпанскім горадзе Малага. Беларус праехаў на машыне па пешаходнай вуліцы, дзе праходзіў буйны кінафестываль. Падрабязнасці паведамілі ў мясцовых СМІ.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся 13 сакавіка 2023 г. прыкладна ў 22.30. Журналісты паведамілі, што на вуліцу Кале Маркес дэ Ларыяс у цэнтры горада на вялікай хуткасці і з гучнай музыкай з акна раптам выехаў белы Porsche Cayenne. Гэтая вуліца ўжо больш за 20 гадоў уважаецца за пешаходную. Акрамя таго, у перыяд з 10 да 19 сакавіка там якраз праходзіў Малагскі фестываль гішпанскага кіно і па цэнтры вуліцы ляжала чырвоная дывановая дарожка.

Паводле звестак СМІ, мужчына ехаў па пешаходнай вуліцы з высунутай з адчыненага акна рукой і не скідаў хуткасць. Сведкі здарэння, гавораць, што ён ледзь не збіў 6 чалавек. Адна з дзяўчатаў сказала, што беларус па дарозе схапіў яе за руку і яна была вымушаная крыху прабегчы за машынай, каб не ўпасці.

Сказана, што ўсяго аўтамабіль праехаў 500 метраў па пешаходнай вуліцы да плошчы Плаза дэль Карбон, дзе праз тэрасы кавярняў і рэстаранаў вымушаны быў спыніцца. Там яго і затрымалі супрацоўнікі паліцыі. Супраціву мужчына не чыніў. Высветлілася, што спачатку паліцыя прыняла аўтамабіль беларуса за фестывальны, але пазней кінулася ў пагоню і падавала гукавыя сігналы, якія мужчына мог не чуць з прычыны гучнай музыкі ў салоне аўто.

Зазначаецца, што пасля затрымання грамадзянін Беларусі прайшоў праверку на наяўнасць алкаголю, а таксама наркатычных сродкаў. Вынік быў адмоўны. Раней ён не трапляўся супрацоўнікам паліцыі. Пазней праз перакладніка мужчына растлумачыў, што не быў знаёмы з мясцовасцю. У сваю чаргу адвакат беларуса сказаў, што ён не ехаў на высокай хуткасці, як гаварылі сведкі. Суд паводле справы аб небяспечным кіраванні быў прызначаны на студзень 2024 года. Абвінаваўца прапанавала пакараць кіроўцу 14 месяцамі турмы, а таксама пазбаўленнем правоў на 3 гады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках