24 красавiка 2024, Серада, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Вадзянікам узбунтаваўся спецыяльны атрад РФ «Шторм»

16
Пад Вадзянікам узбунтаваўся спецыяльны атрад РФ «Шторм»

Рэшткі распляжанага падраздзялення запісалі відэа.

Расейскі атрад «Шторм» са складу 5-й брыгады УС РФ пасля двух тыдняў штурму Вадзянога на Данбасе ўзбунтаваўся.

Байцы, якія выжылі, запісалі відэа, у якім распавялі аб вялізных стратах і абвінавацілі кіраўніцтва расейскага войска ў злачынствах.

Да штурму Вадзянога групоўка налічвала больш за 160 байцоў, праз два тыдні засталося ўсяго некалькі дзясяткаў. Эвакуяваць байцоў расейскае камандаванне не спяшаецца, наадварот, паставіла загараджальны атрад, каб не даць групоўцы збегчы.

«У супраціўніка абсалютна прыстраляныя ўсе пункты… Наша кіраўніцтва гоніць нас на кулямёты, мінамёты, танкі. Мы сядзелі пад адкрытым агнём мінамётаў, артылерыі 14 дзён. Панеслі велізарныя страты - 304 чалавекі «300-я», 22 чалавекі - «200-я». Камандзір роты наш загінуў... Супраць нас выставілі загараджальныя атрады, не выпускалі з пазіцый. Цяпер нам не даюць выйсці ўвогуле нікуды. Нас працягваюць знішчаць... Там смерць, наперадзе таксама смерць. Нам пагражалі расстрэлам, калі мы не пойдзем наперад… Нас на выхадзе хочуць знішчыць як сведкаў халатнага злачыннага кіраўніцтва», - паскардзіліся акупанты.

У сваім відэазвароце вайскоўцы РФ таксама распавялі аб грашовых паборах з боку кіраўніцтва і жахлівай медыцынскай дапамозе.

«З салдат практыкуюцца грашовыя паборы. Калі грошы не здаваліся, людзям абяцалі адразу кінуць кудысьці на перадок... Параненых са шпіталяў праз тры дні выпісвалі, не надаўшы ніякай дапамогі, не выцягнуўшы аскепкі, зноўку адпраўлялі на пярэдні край. І бралі яшчэ з іх грошы 20 тысяч (рублёў)», - распавялі акупанты РФ.

Кіраўніцтва сваёй 5-й брыгады яны завуць «злачыннай групоўкай». Адзначаюць, што кінутыя на перадавую без якіх-небудзь дакументаў, хаця на паперы яны нібыта ў навучальным цэнтры ў Калінінградзе. «Кінуты ў акопы, як валацугі», - абурыліся вайскоўцы РФ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках