19 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначальная бітва пачалася, будзе стратэгічны пералом

4
Вызначальная бітва пачалася, будзе стратэгічны пералом

Войскі РФ ва Украіне будуць толькі адыходзіць.

Надыходзіць карэнны пералом у захопніцкай вайне РФ супраць Украіны. Ідзе вызначальная бітва, якая складаецца з двух этапаў - расейскага наступу і наступнага ўкраінскага контрнаступлення.

Пра гэта ў сваім відэаблогу на YouTube расказаў расейскі гісторык, палітык Дзмітрый Чарнышэўскі.

«Я знаходжу шмат паралеляў паміж цяперашняй вайной і Вялікай Айчыннай… Бітва пад Кіевам была падобная да бітвы пад Масквой аж нават да такіх дэталяў, калі немцы пачалі адступ на адзін дзень раней, чым Чырвоная армія пайшла ў наступ. Выдыхнуліся. Так і тут атрымалася пад Кіевам. Бітвы, якія праходзілі пад Харкавам і Херсонам у сукупнасці, цягнуць на тую ж ролю, што была ў Сталінградскай бітвы, - пачатак карэннага пералому. Пасля Сталінградскай бітвы нямецкае войска страціла магчымасць весці стратэгічны наступ. Пасля Херсонскай і Харкаўскай расейскае войска страціла магчымасць весці глыбокія наступальныя дзеянні ва Украіне. Цяпер пачалася вызначальная бітва», - распавёў Чарнышэўскі.

Ён нагадаў, што гэтую бітву прагназаваў яшчэ ўлетку мінулага 2022 года. Тады мноства экспэртаў былі ўпэўненыя, што канцом вайны стане вызваленне ўкраінцамі Херсона. Ён жа быў упэўнены, што пасля дэакупацыі гэтага горада адбудзецца яшчэ адна вызначальная бітва. Менавіта яна цяпер і ідзе.

«Пачалася яна (вызначальная бітва - рэд.) з расейскага наступу. Дакладна так, як і бітва пад Курскам, якая скончыла карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне… Тут ужо трэці месяц ідзе крывавы наступ расейскіх войскаў на Бахмут, і ніяк яны Бахмут не возьмуць. Надакучыла ім браць Бахмут, страцілі надзею, перайшлі на Аўдзееўку і там таксама ўсё ў іх няпроста. Вось яна вызначальная бітва вайны», - распавёў гісторык РФ.

Цяпер расейскі наступ амаль выдыхнуўся. Мае быць, мабыць, самы цяжкі этап - украінскае контрнаступленне.

«Усё будзе залежаць ад характару і маштабаў і вынікаў украінскага контрнаступлення… Усё будзе не хутка. Наперадзе ўсё самае галоўнае. Калі ўкраінскае войска ў гэтай вызначальнай бітве пераможа, тады мы зможам казаць, што пастаўленая стратэгічная кропка, далей украінскае войска будзе толькі наступаць, а расейскае - адыходзіць. Будзе бачная перамога Украіны, але для гэтага трэба перамагчы ў гэтай бітве», - канстатаваў Чарнышэўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках