У Беларусь прыйдзе арктычнае паветра
3- 25.03.2023, 16:34
- 11,246

Надвор'е зменіцца.
У Беларусь прыйдзе арктычнае паветра, папярэджвае тэлеграм-канал nadvorie. На шчасце, «уварванне» з Арктыкі ва Усходнюю і Цэнтральную Еўропу будзе прадаўжацца ўсяго некалькі дзён, але тэмпература паветра праз гэта прыкметна знізіцца.
Акрамя таго, у аўторак у Беларусь прыйдзе балканскі цыклон, які таксама негатыўна паўплывае на надвор'е: месцамі чакаюцца дажджы, мокры снег, моцныя парывы ветру.
Цягам тыдня тэмпература паветра днём будзе ад -2 да +5 градусаў. Вясна пачне вяртацца ў наступныя выходныя.