Менскіх школьнікаў будуць карміць пяльменямі і хот-догамі
9- 25.03.2023, 18:26
- 5,972

А также куриными крылышками.
А таксама курынымі крылцамі.
У Менску, на досведзе дзвюх школаў і гімназіі, удасканальваюць сістэму гарачага харчавання ў вучнёўскіх сталоўках, паведамляе "Менск-Навіны".
У чацвёртай чвэрці ва ўсіх школах Менска плануецца прапаноўваць дзецям пяльмені, курыныя крылцы і галёнкі, рассыпістыя кашы і хот-догі.
Дырэктар Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч кажа, што "ўсе гэтыя новыя стравы вельмі спадабаліся дзецям".
– Аднак упор робім не толькі на ўключэнне новых страваў, але і на магчымасць выбару, каб штодня вучань мог аддаць перавагу аднаму з некалькіх варыянтаў комплексаў, – сказала Лукашэвіч.
А ў будучыні мяркуецца прапаноўваць на выбар тры абедзенныя комплексы.
Паведамляецца, што апраўдалася ўключэнне ў меню прыпушчанай гародніны. На падвячорак давалі зерневы тварог з рознымі напаўняльнікамі. Школьнікам спадабалася фасоля ў таматным соусе. Ну, і само сабой, сярод улюбёных страваў – макароны.