3 сакавiка 2024, Нядзеля, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: Візіт Сі Цзіньпіна ў Маскву знізіў рызыку ядзернай вайны

3
Барэль: Візіт Сі Цзіньпіна ў Маскву знізіў рызыку ядзернай вайны

Кіраўнік КНР хоча звесці да мінімуму рызыку быць звязаным з расейскім уварваннем.

Нядаўняя паездка кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна ў Маскву і ягоная сустрэча з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным знізіла верагоднасць ужывання Масквой ядзернай зброі. Пра гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнай установы Еўразвязу Жазэп Барэль, паведамляе Financial Times.

Еўрапейскі дыпламат паведаміў журналістам, што Сі вельмі ясна даў зразумець Пуціну, што Расея не павінна разгортваць ядзерныя ўзбраенні ў вайне супраць Украіны.

Паводле словаў Барэля, кітайскі лідар хоча звесці да мінімуму рызыку быць звязаным з расейскім уварваннем. Кіраўнік знешнепалітычнай установы ЕЗ таксама адзначыў, што Кітай не поўнасцю падтрымлівае Расею і пакуль няма ніякіх прыкметаў таго, што Пекін адпраўляў Маскве зброю.

Разам з тым Барэль раскрытыкаваў КНР і Індыю за набыццё расейскіх энэргарэсурсаў, якія прадаўжаюцца на фоне санкцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках