28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ сапсавалі крамлёўскім прапагандыстам сюжэт

10
УСУ сапсавалі крамлёўскім прапагандыстам сюжэт

У момант здымак у расейскую САУ прыляцеў украінскі набой.

Украінскія ваяры сапсавалі расейскім прапагандыстам сюжэт аб баявой працы акупантаў з экіпажа САУ 2С1 «Гваздзік».

Як паведамляе Цензор.НЕТ, менавіта ў момант здымак у расейскую САУ прыляцеў украінскі набой, які пашкодзіў саму ўстаноўку, але, на жаль, не знішчыў экіпаж і прапагандыстаў.

«2С1 «Гваздзік» страляе па ўкраінскіх войсках, але ў адказ атрымлівае прамое траплянне высокадакладнага набою, верагодней за ўсё М982 Экскалібур. Выведчыкі імгненна знайшлі расейскую САУ і ўдар быў дакладным. На жаль, у гэтым выпадку набой прабіў наскрозь лёгкую браню корпуса і ўзарваўся пад дном. Страляць САУ ужо не магла, але варожая бронемашына сваім ходам пайшла на рамонт», - каментуе відэазапіс галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў на сваёй старонцы ў сацсетках.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках