11 траўня 2024, Субота, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарга вялікагрузаў на беларуска-польскай мяжы вырасла ўдвая

7
Чарга вялікагрузаў на беларуска-польскай мяжы вырасла ўдвая

Затрымкі адбываюцца і ў літоўскіх пунктах пропуску.

Сваёй чаргі на выезд у ЕЗ на беларуска-польскай мяжы чакае блізу 1000 велікагрузаў, гавораць у Памежным камітэце Беларусі. Нагадаем, зараз на беларуска-польскай мяжы працуе толькі па адным пункце пропуску для легкавых і грузавых аўтамабіляў.

«З пятніцы чарга перад адзіным даступным пунктам пропуску на беларуска-польскай мяжы Кукурыкі (Казловічы) павялічылася ўдвая», - адзначаюць беларускія памежнікі. Прычына, паводле іх слоў, у тым, што польскі бок не выконвае двухбаковыя дамоўленасці аб пропуску грузавікоў. За гэтыя выходныя польскія кантрольныя службы аформілі ўсяго 61% фур ад нормы.

Затрымкі ў афармленні вялікагрузаў адбываюцца і ў літоўскіх пунктах пропуску. Тут мясцовыя кантрольныя службы прапусцілі на сваю тэрыторыю менш як 47 адсоткаў грузавікоў ад нормы. Яшчэ больш павольна літоўскія і польскія службы афармляюць легкавы транспарт. Са слоў беларускіх памежнікаў, за выходныя праз пункты пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Тэрэспаль (Берасце) прайшло ўсяго 35% аўто ад нормы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках