Украінскія вайскоўцы з «Джавеліна» знішчылі варожы БМП
3- 27.03.2023, 14:56
- 6,354

Эфектнае відэа.
Байцы 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады УСУ «Эдэльвейс» знішчылі варожы БМП-1 з ПТРК FGM-148 «Джавелін».
Відэазапіс паспяховага нападу ўкраінскія вайскоўцы апублікавалі на сваёй старонцы ў Telegram.
«Эдэльвейсы ў працы. Хлопцы з 8 батальёна 10 АГШБр падзяліліся кадрамі знішчэння варожай БМП-1 з Javelin'а», - пішуць байцы ў каментары да відэа.