9 чэрвеня 2023, Пятніца, 7:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрад расейцаў здаўся ў палон украінскім вайскоўцам

13
Атрад расейцаў здаўся ў палон украінскім вайскоўцам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Відэафакт.

Байцы сіл абароны Украіны ўзялі ў палон восем расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Данбас Аператыўны».

«Налавілі чмабіславаў…», - лаканічна пракаментавалі відэа ўкраінскія патрыёты.

Зыходзячы з каментара можна меркаваць, што ў палон здаліся мабілізаваныя ў рамках «частковай мабілізацыі». Яны сядзяць на зямлі са звязанымі рукамі, але ў вольных позах і цыгарэтамі ў зубах.

Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».