Der Spiegel: Ва Украіну даставілі танкі Leopard 2 ад Нямеччыны
10- 27.03.2023, 17:17
- 9,070

Гэта адбылося прыкладна праз два месяцы пасля таго, як урад Нямеччыны прыняў пастанову аб пастаўках танкаў.
Сёння, 27 сакавіка, стала вядома аб перадачы Нямеччынай танкаў Leopard 2 ва Украіну. Аб гэтым паведаміла выданне Der Spiegel.
«Танкі Leopard 2 з Нямеччыны былі перададзеныя Украіне, - гаворыцца ў матэрыяле.
Гэта адбылося прыкладна праз два месяцы пасля таго, як урад Нямеччыны прыняў пастанову аб пастаўках танкаў.
Раней федэральны міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус пастанавіў павялічыць агульную колькасць планаваных паставак з 14 да 18 танкаў Leopard 2 A6.