25 красавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арахамія: Перадача РФ ядравай зброі Беларусі можа прывесці да адкрыцця другога фронту

9
Арахамія: Перадача РФ ядравай зброі Беларусі можа прывесці да адкрыцця другога фронту
ДАВІД АРАХАМІЯ

Калі гэта адбудзецца, Украіна ўзмоцніць мабілізацыю.

Ва Украіне могуць узмацніць мабілізацыю, калі Расея ўсё ж размесціць у Беларусі ядравую зброю, заявіў, кіраўнік фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія, паведамляе «Новое время».

«Гэта можа азначаць прыцягненне большай колькасці людзей у войска. Нам трэба прынамсі яшчэ восем брыгад, каб кантраляваць гэтую лінію фронту (мяжу з Беларуссю - рэд.)», - сказаў ён у эфіры Sky News.

Арахамія падкрэсліў, што ва Украіне пакуль не ставяцца сур'ёзна да пагроз расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, але «ніхто не ведае, што можа адбыцца».

«Мы не верым, што можа адбыцца, але ніхто не ведае. Мы цягам гэтага года даведаліся, што ніхто не ведае, што можа адбыцца. Ніхто не верыў, што Расея можа ўварвацца ў такім маштабе, але яны зрабілі гэта», - сказаў народны дэпутат.

Арахамія таксама дадаў, што Украіна павінна быць гатова да таго, што РФ можа перадаць ядравую зброю Беларусі. Гэта можа прывесці да адкрыцця другога фронту.

25 сакавіка расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што плануе размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядравую зброю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках