1 чэрвеня 2023, Чацвер, 9:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы страцілі пяць бронеаўтамабіляў «Ахмат» на Крымскім мосце

13
Расейцы страцілі пяць бронеаўтамабіляў «Ахмат» на Крымскім мосце

Падрабязнасці.

Расейскія захопнікі страцілі пяць бронеаўтамабіляў З-СТС «Ахмат» на Крымскім мосце ў нядзелю, 26 сакавіка.

Пра гэта паведамляе ГУР МА Украіны.

«Пяць бронеаўтамабіляў расейскіх тэрарыстаў С-СТС «Ахмат» не даехалі да зоны баявых дзеянняў. 26 сакавіка калона з пяці машын З-СТС 34-й асобнай мотастралковай брыгады ехала па Крымскім мосце ў напрамку акупаванага Крыма», - гаворыцца ў паведамленні.

У ГУР паведамілі, што паводле афіцыйных звестак, пераадолець свой шлях да канца ім перашкодзіла «перавышэнне хуткасці і незахаванне бяспечнай адлегласці пры руху ў складзе калоны».

«Як вынік - чатыры з пяці машын маюць патрэбу ў значным рамонце. «Ахматы» ехалі ў Херсонскую вобласць і павінны былі даўкамплектаваць падраздзяленні акупантаў, якія дзейнічаюць на Прыдняпроўскім кірунку», - дадалі ў разведцы.

З-СТС «Ахмат»

Гэты бронеаўтамабіль быў створаны спецыяльна на замову адной з сілавых структур Чачні пасля пачатку баявых дзеянняў ва Украіне.

9 траўня бронемашыны паказалі на парадзе ў Грозным, а затым адправілі на вайну ва Украіну. У чэрвені Рамзан Кадыраў паведаміў аб закупцы партый З-СТС «Ахмат», гаворка ішла пра 20 машын.

Бранявік стварылі як танную версію «Тайфуна». Таму «Ахмат» мае такі ж узровень абароны, але значна таннейшы і прасцейшы ў эксплуатацыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».