18 красавiка 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі заявілі аб новых санкцыях супраць менскага рэжыму

2
У Японіі заявілі аб новых санкцыях супраць менскага рэжыму

Праз заяву Пуціна аб ядзернай зброі ў Беларусі.

Японія ахвочая абмяркоўваць з партнёрамі ў "Групе сямі" ўзмацненне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі на фоне заяў Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.

«Што да санкцый у дачыненні да Беларусі, то на фоне сітуацыі вакол Украіны мы ўвялі індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ды іншых афіцыйных асоб, а таксама абмежавалі імпарт і экспарт. Мы мерымся і далей рэагаваць належным чынам у супрацоўніцтве з міжнароднай супольнасцю, найперш з G7», - падае ТАСС адказ міністра замежных спраў Японіі Ёсімаса Хаясі на пытанне аб намеры краіны ўзмацніць санкцыі супраць менскага рэжыму.

Трэба адзначыць, што ўчора генеральны сакратар кабінета міністраў Хіракадзу Мацуна выступіў з асуджэннем намеру Расеі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках