20 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зняў штаны і…»: як генерал УС РФ падарваў баявы дух акупантаў

22
«Зняў штаны і…»: як генерал УС РФ падарваў баявы дух акупантаў

Генерал падчас наведвання тылавой пазіцыі УС РФ ва Украіне вызначыўся неадэкватнымі паводзінамі.

Прапагандысцкі Z-канал распавёў аб дзіўным інцыдэнце, які 25 сакавіка здарыўся на пазіцыі УС РФ на трэцяй лініі абароны.

Ён запэўнівае, што расейскі генерал падчас інспекцыі месца базавання адрозніваўся неадэкватнымі паводзінамі.

Гісторыю апублікаваў папулярны сярод прыхільнікаў вайны рэсурс Wayne Howell.

З ягоных звестак, скандал здарыўся падчас прыезду на пазіцыі намесніка камандуючага аб'яднаннем УС РФ. Расейскі генерал дэманстраваў геніталіі, а таксама абражаў вайскоўцаў.

«За гадзіну свайго візіту ён зрабіў для падрыву баявога духу больш, чым два месяцы цяжкіх баёў. Пачаў ён з таго, што падчас абыходу пазіцый «мобаў» (мабілізаваных — рэд.) на трэцяй лініі зняў пры ўсіх штаны і, імітуючы палавы акт, гарлапаніў: «Вось што з вамі зробяць у**ы (украінцы - рэд.), калі прыйдуць сюды». У асадак выпалі і камандзір гэтага палка, і прадстаўнікі групоўкі. Калі ўжо дайшло да наўпроставых абразаў асабовага складу, яго абклалі ў адказ, і ён з'ехаў са словамі: «Няхай вы мяне не любіце, але задача павінна быць выкананая», - паведаміў рэсурс. Асоба расейскага генерала пакуль утойваецца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках