Латвійская чыгунка забараніла перавозку ўсіх грузаў у вагонах БЧ
11- 28.03.2023, 20:24
- 21,148

Поўнасцю будуць спыненыя перавозкі нафтапрадуктаў з Беларусі.
Латвійская чыгунка забараніла перавозку ўсіх грузаў у вагонах інвентарнага парку Беларускай чыгункі, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Забарона была ўведзеная 23 сакавіка, але вядома пра яе стала толькі сёння. Пад «бан» патрапіла не толькі сама БЧ, але і іншыя перавознікі, якія арандуюць у яе вагоны.
Праўда, забарона не закране вагоны іншых уласнікаў, пішуць чыгуначнікі. Гэта азначае, што, напрыклад, «Беларуськалій» зможа прадаўжаць перавозіць прадукцыю праз Латвію ў сваіх вагонах.
Аднак поўнасцю будуць спыненыя перавозкі нафтапрадуктаў з Беларусі, таму што цыстэрны для гэтага ёсць толькі ў Беларускай чыгункі.