19 красавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэрыкаўскім раёне затапіла пантонны мост праз Сож

6
У Чэрыкаўскім раёне затапіла пантонны мост праз Сож

Працягласць падтаплення складае 300 метраў.

У выніку падвышэння ўзроўню вады ў рацэ Сож адбылося падтапленне адцінка грунтовай дарогі паблізу ад Чэрыкава, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Працягласць падтаплення складае 300 метраў. Праз падтапленне праезд да трасы Чэрыкаў - Касцюковічы немагчымы. Аб'езд ажыццяўляецца праз гарады Крычаў і Слаўгарад.

Ратавальнікі адзначылі, што насельніцтву найбліжэйшых раёнаў разаслалі СМС-апавяшчэнні, у якіх расказалі аб наяўнасці аб'ездаў.

«Пры Чэрыкаўскім райвыканкаме адбылося паседжанне камісіі ў НС. На ім былі разгледжаныя пытанні інфармавання грамадзян аб абставінах, арганізацыі работ для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання арганізацый і жыццезабеспячэння насельніцтва, а таксама прагназаванне развіцця падтаплення, яго маштабаў і наступстваў», — падсумавалі ў МНС.

Нагадаем, асноўны аўтамабільны мост у Чэрыкаве на вуліцы Болдзіна быў закрыты на рэканструкцыю ў кастрычніку 2022 года, у 300 м ніжэй па цячэнні ракі ў лістападзе 2022 года быў узведзены пантонны мост.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках