Мазырскі НПЗ рыхтуецца спыніць усю вытворчасць
20- 29.03.2023, 20:44
- 43,220

У чым прычына.
Мазырскі НПЗ рыхтуецца да рамонту, паведамілі ў прэсавай службе Мазырскага НПЗ.
«Завод рыхтуецца да вялікай рамонтнай кампаніі, калі практычна ўсе вытворчыя аб'екты будуць спыненыя», – удакладнілі ў прэс-службе.
На прадпрыемстве ажыццяўляюць сталы кантроль за працай падраднікаў у час правядзення капітальнага рамонту, таму асноўная ўвага аддаецца якасці працаў.
«Пакуль жа прадпрыемства прадаўжае працаваць у нармальным тэхналагічным рэжыме, асвойваючы планавыя аб'ёмы вуглевадароднай сыравіны», – расказалі ў прэс-службе нафтаперапрацоўчага завода.
Раней стала вядома, што сёлета ў студзені на Мазырскім НПЗ двойчы адбыўся пажар.