28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлескоп «Хабл» выявіў таямнічы касмічны аб'ект

4
Тэлескоп «Хабл» выявіў таямнічы касмічны аб'ект

Ён не паддаецца класіфікацыі.

На нядаўна апублікаваным малюнку, зробленым касмічным тэлескопам «Хабл», бачны Z 229-15, які навукоўцы не могуць класіфікаваць. Пра гэта паведамляе ESA.

На першы погляд, гэта здаецца проста спіральнай галактыкай, беручы да ўвагі два спіралепадобныя рукавы зорак, якія зыходзяць з яркага ядра. Але гэта значна больш. Z 229-15 з'яўляецца адным з тых аб'ектаў, якія падпадаюць пад некалькі класіфікацый.

Першым чынам Z 229-15 гэта сапраўды галактыка, то-бок гравітацыйна злучанае скопішча зорак. Па-другое, гэта актыўнае галактычнае ядро (AGN), а дакладней яно змяшчае AGN – вобласць у цэнтры галактыкі, якая надзвычай яркая дзякуючы звышмасіўнай чорнай дзірцы ў яе ядры. Свеціцца не сама чорная дзірка, а ўвесь матэрыял галактыкі, які апынуўся ў пастцы на дыску, што абарачаецца вакол яе. Гэты дыск награваецца і выпраменьвае вялікую колькасць энэргіі ва ўсім электрамагнітным спектры, што і абумоўлівае яркасць.

І гэта яшчэ не ўсё. Звышновая галактыка Z 229-15 таксама – квазар, які з'яўляецца спецыфічным падтыпам звышновай галактыкі. Крытэрыі, паводле якіх звышновую можна класіфікаваць як квазар, прадугледжваюць надзвычайную яркасць і вялікую адлегласць ад Зямлі. На малюнку «Хабла» Z 229-15 сапраўды вельмі яркая ў цэнтры. А беручы да ўвагі, што яна знаходзіцца за 390 млн светлавых гадоў ад Зямлі, яна дастаткова далёка, каб уважацца за квазар.

Але і гэта не ўсё. Большасць квазараў настолькі яркія, што азмрочваюць бачанне зорак у галактыцы. Але калі квазар не такі яркі, ён называецца Сейфертаўскай галактыкай. І мяркуючы з выявы, зробленай «Хаблам», Z 229-15, безумоўна, з'яўляецца галактыкай Сейферта.

Такім чынам, тэхнічна Z 229-15 уяўляе з сябе Сейфертаўскую галактыку з квазарным падкласам AGN. Так называе яе ESA, якое супольна з NASA кіруе «Хаблам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках