29 траўня 2024, Серада, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адправіць ва Украіну 5 700 сонечных панэляў

1
ЕЗ адправіць ва Украіну 5 700 сонечных панэляў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Панэлі дапамогуць краіне ўмацаваць энэргетычную бяспеку.

Еўрапейскі Звяз адправіць першую партыю з 5700 сонечных панэляў ва Украіну.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляен.

«Я паабяцала працаваць з Украінай для аднаўляльных крыніц энэргіі, важных для яе энэргетычнай бяспекі», - гаворыцца ў заяве.

Прэзідэнтка Еўракамісіі заявіла, што першая партыя з 5 700 сонечных панэляў хутка будзе адпраўленая ва Украіну.

Яна падзякавала еўракамісару ў пытаннях энэргетыкі Кадры Сімсан за работу з прамысловасцю ў гэтым пытанні.

«Я ўпэўненая, што ахвяраванняў будзе больш», - сказала Уршуля фон дэр Ляен.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках