15 траўня 2024, Серада, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі заявілі аб нападзе на Бранскі аэрапорт

13
У Расеі заявілі аб нападзе на Бранскі аэрапорт

Там прагучалі выбухі.

Сёння, 3 сакавіка, ля Бранскага аэрапорта грымнула некалькі выбухаў. Украіну ўжо абвінавачваюць у «атацы».

Аб гэтым паведамляе Charter97.org са спасылкай на прапагандысцкі Telegram-канал Mash.

Паводле яго інфармацыі, ля аэрапорта былі чуваць два выбухі.

«Папярэдне, сістэмай СПА быў збіты ўкраінскі дрон», - апавядаюць прапагандысты.

Пры гэтым мясцовыя выданні пішуць, што пасля выбуху ў небе з'явілася жоўтае ззянне.

Улады Бранскай вобласці ў каментары «РІА-Новості» ўжо нібыта зняпраўдзілі інфармацыю аб сістэмах СПА, што спрацавалі ў месце.

"Гук быў ад знішчальніка, які праходзіў гукавы бар'ер", - піша прапагандысцкае выданне са спасылкай мясцовыя ўлады.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках