17 траўня 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША даюць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі

2
ЗША даюць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі

На $400 млн.

ЗША выдаюць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на $400 млн. Пра гэта ў Twitter 3 сакавіка паведаміў карэспандэнт Voice of America Джэф Сэлдзін.

Журналіст спасылаецца на прэсавы рэліз з заявай дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена.

У дакуменце пазначана, што гэта 33-і пакет вайсковай дапамогі са жніўня 2021 года. Ён змяшчае больш баявых прыпасаў для рэактыўных сістэм залпавага агню HіMARS і гаўбіц, якія ўкраінцы "ўжываюць вельмі эфектыўна для сваёй абароны", баявыя прыпасы для панцырных машын Bradley ды іншае.

Блінкен таксама нагадаў, што ЗША працягваюць кансалідацыю міжнароднай падтрымкі Украіны, і зараз яе падтрымліваюць больш за 50 дзяржаў.

Кіраўнік Сядзібы прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак таксама паведаміў у Telegram аб новым пакеце вайсковай дапамогі ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках