23 красавiка 2024, aўторак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ ухваліў праграму на $15,6 мільярда для Украіны

1
МВФ ухваліў праграму на $15,6 мільярда для Украіны

Падобны крэдыт стане для Украіны найбуйнейшым з пачатку поўнамаштабнай вайны з РФ.

Выканальная рада Міжнароднага валютнага фонду сёння, 31 сакавіка, ухваліла чатырохгадовы пакет фінансавання для Украіны на 15,6 мільярда даляраў.

Пра гэта Reuters расказаў неназваны чыноўнік.

У выданні адзначаюць, што такую суму пастанавілі вылучыць Украіне для таго, каб задаволіць яе неадкладныя эканамічныя патрэбы на фоне абароны ад поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

«Пастанова фармалізуе пагадненне на ўзроўні персаналу МВФ, дасягнутае з Украінай 21 сакавіка», – піша выданне.

Пры гэтым, як дадае Reuters, чакаецца, што такі крок дапаможа прывабіць маштабнае фінансаванне для Украіны ад міжнародных донараў і партнёраў, у тым ліку Сусветны банк і іншых крэдытораў.

Варта заўважыць, што падобны крэдыт стане для Украіны найбуйнейшым з пачатку поўнамаштабнай вайны з Расеяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках