19 красавiка 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн запатрабаваў вызваліць арыштаванага ў РФ журналіста WSJ Гершкавіча

7
Байдэн запатрабаваў вызваліць арыштаванага ў РФ журналіста WSJ Гершкавіча
ДЖО БАЙДЭН

ФСБ затрымала амерыканскага журналіста ў Екацерынбурзе 29 сакавіка.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў вызваліць журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершкавіча, які быў арыштаваны ў Расеі паводле справы аб «шпіянажы», паведамляе CNN.

На пытанне, што ён хоча сказаць уладам РФ пасля затрымання карэспандэнта, Байдэн адказаў: «Адпусціце яго», – дадаўшы, што «працэс ідзе».

Таксама кіраўнік ЗША сказаў, што не мае намеру высылаць у адказ на арышт Гершкавіча расейскіх дыпламатаў і журналістаў. З такой прапановай 31 сакавіка выступіў WSJ. Выданне падкрэсліла, што за здароўе і бяспеку Гершкавіча нясе адказнасць асабіста прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, а адміністрацыя Байдэна павінна дамагчыся вызвалення журналіста, а таксама разгледзець «магчымасць дыпламатычнай і палітычнай эскалацыі». Рэдакцыя падкрэсліла, што абараняць сваіх грамадзянаў – «першы абавязак» уладаў ЗША, аднак «сёння занадта многія краіны думаюць, што могуць бяскарна арыштоўваць і саджаць у турму амерыканцаў».

ФСБ затрымала Гершкавіча ў Екацерынбурзе 29 сакавіка. Яго абвінавацілі ў зборы звестак «пра адно з прадпрыемстваў расейскага ВПК, што складае дзяржтаямніцу». Журналіст цікавіўся дзейнасцю ПВК «Вагнер» і збіраўся пісаць артыкул пра вярбоўку мясцовых жыхароў у найміцкую кампанію, а таксама пра стаўленне гараджанаў да вайны ва Украіне, паведамляў кіраўнік выдання It’s My City Дзмітрый Калезеў. Крыніца «Медузы» сярод заходніх журналістаў сказала што апроч гэтага карэспандэнт WSJ ездзіў у Ніжні Тагіл, дзе знаходзіцца абароннае прадпрыемства «Уралвагонзавод».

Суд арыштаваў Гершкавіча да 29 траўня. Ён будзе знаходзіцца ў СІЗА «Лефортава». Арышт рэпарцёра WSJ стаў першым за 37 гадоў затрыманнем у Расеі амерыканскага журналіста паводле абвінавачання ў шпіянажы. Апошні раз такое здарылася ў СССР на зыходзе халоднай вайны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках