Зяленскі пракаментаваў намер Расеі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі
9- 31.03.2023, 21:23
- 9,980

Лукашэнка ўжо не вызначае, якая зброя размяшчаецца на ягонай тэрыторыі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў намер расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна размясціць ядзерную зброю ў Беларусі, заявіўшы, што яна з'яўляецца сведчаннем таго, што сустрэча Пуціна з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам была няўдалай.
«Сігнал, што Расея будзе размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, будзе сведчыць пра няўдалую сустрэчу (прэзідэнта РФ – рэд.) з Кітаем», – заявіў Зяленскі на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы і прэм'ер-міністрамі Харватыі, Славеніі і Славакіі ў Кіеве.
Паводле словаў прэзідэнта Украіны, гэта трэба Пуціну, каб паказаць пэўную суб'ектнасць, якую Расея пад ягоным кіраўніцтвам поўнасцю страціла.
Таксама, паводле словаў Зяленскага, расейскі дыктатар хоча паказаць нейкія палітычныя крокі і перамогі.
«На полі бою не здолеў гэтага зрабіць. І нават нягледзячы на тое, што яны (РФ – рэд.) пачалі такую крывавую вайну, цалкам зразумела, чым яна скончыцца. Пытанне ў тым, што ён не шкадуе нашых людзей і забівае іх. Але ён не лічыць і сваіх людзей. Хоць гэта ўжо справы РФ», – сказаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі таксама заявіў, што размяшчэнне Расеяй ядзернай зброі ў Беларусі сведчыць пра поўную страту Аляксандрам Лукашэнкам якой-небудзь суб'ектнасці.
«Ён ужо не вызначае, якая зброя знаходзіцца на яе тэрыторыі», – адзначыў прэзідэнт Украіны.