19 траўня 2024, Нядзеля, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі прапануюць перадаваць краінам NАТО Typhoon у абмен на знішчальнікі для Украіны

3
У Брытаніі прапануюць перадаваць краінам NАТО Typhoon у абмен на знішчальнікі для Украіны

Прапанова прагучала ў брытанскім парламенце.

У парламенце Вялікабрытаніі прапанавалі пастаўляць краінам NАТО, якія пагодзяцца перадаць Украіне самалёты, свае знішчальнікі Typhoon.

Як паведамляе The Mirror, пра гэта заявіў дэпутат ад Кансерватыўнай партыі Робэрт Кортс.

Парламентарый удакладніў, што перадаваць хочуць знятыя з узбраення самалёты Typhoon, якія ўжо не выкарыстоўваюцца войскамі Брытаніі.

«Ці магчыма паставіць іх (Typhoon - рэд.), калі не непасрэдна Украіне, то адной з краін-партнёраў, якая магла б перадаць МіГ-19, Су-24 або які-небудзь іншы самалёт, даступны ва ўсім свеце?» - падкрэсліў ён.

Пры гэтым былы кіраўнік Мінабароны Брытаніі Марк Франсуа падтрымаў гэтую ідэю і нагадаў, што на брытанскай авіябазе «пыліцца» адна эскадрылля Typhoon.

Паводле ягоных слоў, такая пастанова магла б разблакаваць пастаўку МіГ і F-16, якія сапраўды хочуць атрымаць украінцы.

«Замест таго, каб яны пыліліся ў ангары, нават калі іх пастаўка зойме некаторы час, чаму б нам не зрабіць палітычны сігнал, не прапанаваць ім шэсць такіх Typhoon, якія знаходзяцца ў ангары і ніяк не выкарыстоўваюцца?» - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках