19 траўня 2024, Нядзеля, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі беларусаў пазбавілі права насіць зброю

15
У Эстоніі беларусаў пазбавілі права насіць зброю

Валодаць зброяй у Эстоніі змогуць толькі грамадзяне рэспублікі і краін NATO і ЕЗ.

У Эстоніі грамадзяне Расеі і Беларусі пазбаўленыя права насіць зброю. Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс у сераду, 8 сакавіка, абнародаваў папраўкі да заканадаўства, згодна з якімі валодаць зброяй надалей змогуць толькі грамадзяне рэспублікі, а таксама грамадзяне дзяржаў-чальцоў ЕЗ і NATO.

«З гэтага часу дазволы на нашэнне зброі ў Эстоніі будуць выдавацца толькі грамадзянам Еўрапейскага Звязу і дзяржаў-чальцоў NATO, якія маюць дазвол на жыхарства ў Эстоніі або якія пражываюць у Эстоніі на падставе дазволу на жыхарства», - паведаміла канцылярыя прэзідэнта.

Новыя правілы закрануць 683 грамадзяніна іншых краін, у асноўным Расеі і Беларусі, а таксама 595 асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі. Ім давядзецца альбо прадаць, альбо здаць зброю паліцыі, інакш імі зоймуцца органы правапарадку. Пастанова распаўсюджваецца і на фізічных, і на юрыдычных асоб.

Тэрміны дзеяння дазволаў

Дазволы, выдадзеныя асобам без грамадзянства, сапраўдныя да даты, указанай у дазволе, гэта значыць максімум пяць гадоў. Дазволы для іншых замежнікаў сапраўдныя на працягу аднаго года.

Хадайнічаць аб дазволе на валоданне агнястрэльнай зброяй можа толькі замежнік, які добра валодае эстонскай мовай, бо з гэтага часу іспыт у зброі будзе цалкам праводзіцца на эстонскай мове.

Адкарэктаваны закон «Аб зброі» ўступае ў дзеянне з 15 сакавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках