19 траўня 2024, Нядзеля, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідуць лютыя маразы

9
У Беларусь ідуць лютыя маразы

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў пятніцу і на выходныя.

У календары ўжо даўно вясна, а вось пра надвор'е так і не скажаш. На заўтра, 10 сакавіка, абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцныя ападкі, а ноччу чакаецца мароз да -23°С. Якім будзе надвор'е ў гэтую пятніцу і найбліжэйшыя выходныя, расказалі сіноптыкі.

У пятніцу, 10 сакавіка, надвор'е ў Беларусі ноччу ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, толькі ў паўднёвых раёнах чакаецца ўплыў атмасфернага фронту. Днём уплыў атмасфернага фронту распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі краіны. Уначы пераважна ў паўднёвых раёнах краіны чакаецца снег, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі выпадуць ападкі – снег, мокры снег, па паўднёвай палове з дажджом, чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі па Беларусі чакаецца туман і намаразь, днём у асобных раёнах завіруха. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём усходні, паўднёва-ўсходні сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -2°С па поўдні да -23°С па поўначы Беларусі, максімальная днём -4... +2°С, у паўднёвых раёнах краіны да +8°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём падаць.

11 сакавіка, у суботу, адаб'ецца ўплыў сістэмы атмасферных франтоў ад цыклону, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы на Латвію. Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны выпадуць ападкі – снег, мокры снег, дождж. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, па паўночным усходзе краіны – слабая завіруха і наліпанне мокрага снегу. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе знаходзіцца ў межах ад +5°С па паўднёвым захадзе да -7°С па паўночным усходзе Беларусі, максімальная днём складзе +1...+7°С, па поўдні краіны да +10°С.

У нядзелю, 12 сакавіка, Беларусь апынецца ў тылавой частцы цыклону, які ідзе на паўночна-заходнія раёны еўрапейскай Расеі. Воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны выпадуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег, мокры снег, месцамі слабая завіруха. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0...-6°С, максімальная днём -2...+4°С.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках