19 траўня 2024, Нядзеля, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус загінуў у аварыі ў Бранскай вобласці

Беларус загінуў у аварыі ў Бранскай вобласці

Сутыкнуліся аўтобус і два грузавікі.

Раніцай 9 сакавіка ў Бранскай вобласці Расеі здарылася аварыя з удзелам аўтобуса і двух грузавікоў. У ёй загінуў беларус, паведамляе амбасада Беларусі ў Расеі.

ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса і двух грузавых аўтамабіляў адбылося ў 10.15 у чацвер на 165-м кіламетры дарогі Арол – Смаленск.

– Кіроўца рэйсавага пасажырскага аўтобуса Huyndai не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе дапусціў датычнае сутыкненне з грузавым аўтамабілем DAF, пасля чаго – лабавое сутыкненне з другім грузавым аўтамабілем DAF, – піша выданне «Бранская вуліца» са спасылкай на звесткі следства.

Загінулі тры чалавекі, у тым ліку 62-гадовы грамадзянін Беларусі – кіроўца аднаго з грузавікоў.

– Аддзяленне амбасады Беларусі ў Смаленску працуе ў кантакце з управай МУС Расеі Бранскай вобласці і ўправай Следчага камітэта Расеі Бранскай вобласці ў мэтах высвятлення абставінаў трагедыі, – гаворыцца ў паведамленні амбасады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках