28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узбунтаваныя вайскоўцы з Забайкалля пагражаюць Крамлю масавымі мітынгамі

7
Узбунтаваныя вайскоўцы з Забайкалля пагражаюць Крамлю масавымі мітынгамі

Наймітаў пакінулі без грошай.

У Забайкальскім краі (РФ) так званыя «добраахвотнікі», якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны, не атрымалі выплаты 150 тыс. рублёў (амаль 2 тыс. даляраў) ад мясцовых уладаў. Ваякі ўчынілі скандал і пагражаюць акцыямі пратэсту, паведамляе obozrevatel.com.

Адзін з акупантаў паскардзіўся, што яго разам з таварышамі на службе з батальёна пасля вяртання з зоны баявых дзеянняў з раненнямі нават ніхто не сустрэў. «Нам не далі рэабілітацыю, хоць прэзідэнт казаў, што яна патрэбная пасля баёў», – заявіў расейскі вайсковец у каментары прапагандысцкаму СМІ.

Паводле ягоных словаў, грошы спачатку абяцалі выплаціць восенню 2022 года, перад адпраўкай на «СВА». Потым паабяцалі выплаты ўжо пасля вяртання.

«Добраахвотнікі» вярнуліся ў Расею ў пачатку лютага, але грошай так і не ўбачылі. Гэта не перашкодзіла аднаму з іх паўторна заключыць кантракт (ніякіх новых выплатаў гэты акупант таксама не атрымаў).

Telegram-канал «Сеятель ветра» адзначыў: «Па-першае, добраахвотнікі, якія ваююць дзеля грошай, называюцца наймітамі. Ну, а па-другое, найміты, якіх выкарысталі і падманулі, называюцца лохамі». Ананім мяркуе, што такіх сітуацый у РФ будзе ўсё больш.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках