Відэафакт: Скандальны мітрапаліт Павел уцёк з Лаўры на «Мэрсэдэсе»
18- 1.04.2023, 11:36
- 21,764
Ягоная світа так нервавалася, што нават слоік з сочывам разбіла.
Былы намеснік Кіева-Пячэрскай лаўры Павел Лебедзь пасля ўручэння падазрэння СБУ паспяшаўся пакінуць тэрыторыю святыні на сваім «Мэрсэдэсе».
Прадстаўнік УПЦ МП вельмі спяшаўся, а ягоныя памочнікі відавочна – нерваваліся. Напружанне не вытрымаў нават слоік з малінавым сочыва, які спрабаваў знесці з сабой мітрапаліт. «24 канал» апублікаваў відэа з месца падзей.
На відэа відаць, як мітрапаліт хутка спрабуе сесці ў свой «Мэрсэдэс», а ягоныя памочнікі пакуюць некаторыя рэчы. Падобна, сочыва – адна з самых неабходных рэчаў мітрапаліта.
Зрэшты, слоік, на жаль, разбіўся. Давялося ехаць без джэму. У сеціве абурыліся, што мітрапаліт Павел так спяшаўся, што нават не прыбраў за сабой – разбітая шклянка так і засталася пасярод дарогі.