3 кастрычнiка 2023, aўторак, 4:19
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты заявілі пра пастку з «выбухной прыладай» і сцяжкамі пад Дзяржынскам

15
Лукашысты заявілі пра пастку з «выбухной прыладай» і сцяжкамі пад Дзяржынскам

У горадзе ідзе масавы «хапун».

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра масавыя ператрусы і затрыманні ў Дзяржынску.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ператрусы раніцай праходзілі як мінімум у 5 чалавек.

У Дзяржынску ў мясцовым чаце расказалі падрабязнасці пра «зачысткі», паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Пішуць, што напярэдадні ўздоўж дарогі былі вывешаныя ўкраінскія і БЧБ сцяжкі. Калі іх паспрабавалі зняць, нібыта было знойдзенае выбуховае прыстасаванне.

Ператрусы праходзяць ва ўсіх, хто праязджаў па гэтай дарозе. Лік ідзе ўжо на дзясяткі чалавек, мінімум трое затрыманыя.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».