24 красавiка 2024, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пуціна запахла стратэгічным разгромам

14
У Пуціна запахла стратэгічным разгромам

Крэмль вымольвае неадкладнае перамір'е.

Крэмль выпрошвае неадкладнае перамір'е і пачатак перамоваў з Украінай, бо разумее, што далей сітуацыя для Расеі будзе толькі пагаршацца. Пра гэта заявіў ваенны эксперт Алег Жданаў, адказваючы на пытанні сваіх гледачоў у YouTube.

Паводле ягоных словаў, цяпер Пуціну трэба не дапусціць украінскага контрнаступу, у выніку якога расейцы страцяць кантроль над значнымі прасторамі акупаванай тэрыторыі Украіны. Таксама Крэмль баіцца стратэгічнай паразы ў вайне ў цэлым.

«Пуцін хоча забіць за сабой тэрыторыю. Пуцін патрабуе перамір'я, каб абараніць тыя заваёвы, якія ў яго ёсць на сёння. Гэта вада ў Крым, сухапутны калідор у Крым і Запарожская АЭС у якасці трафея і для забеспячэння захопленых тэрыторый электраэнэргіяй», – мяркуе Жданаў.

Пры гэтым эксперт дапускае, што Расея паспрабуе выставіць Захаду «рахунак» і запатрабуе ад яго «рэпарацый», калі ў яе атрымаецца замацавацца на захопленых украінскіх тэрыторыях.

Украінскі контрнаступ – што вядома

Раней на гэтым тыдні міністр абароны Аляксей Рэзнікаў агучыў тэрміны контрнаступу Украіны. Паводле ягоных словаў, украінскае войска пачне аперацыю вызвалення тэрыторый у красавіку – траўні – як толькі дазволіць надвор'е. Атакаваць будуць па некалькіх кірунках.

Пры гэтым міністр папярэджвае, што Украіне ўсё яшчэ патрабуецца дапастаўка цяжкай баявой тэхнікі, каб контрнаступ УСУ мог стаць паспяховым.

Маёр запасу УСУ Аляксей Гецьман, каментуючы чаканы контрнаступ украінскага войска, выказаў меркаванне, што заходнія танкі паедуць па паўднёвых стэпах. Задачай гэтай аперацыі стане выхад на ўзбярэжжа Азоўскага мора і «адразанне» Крыма ад Данбаса.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках