9 снежня 2023, Субота, 4:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Валнавахай УСУ знішчылі буйную ваенную базу РФ

9
Пад Валнавахай УСУ знішчылі буйную ваенную базу РФ

Абломкі разляталіся ва ўсе бакі цягам гадзіны.

У ноч на 1 красавіка ў акупаванай Андрэеўцы недалёка ад Валнавахі, што на Марыюпальскім кірунку, узляцеў у паветра склад з боепрыпасамі акупацыйнага войска РФ.

Пра гэта паведаміў у Telegram дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.

Паводле ягоных звестак, інцыдэнт актыўна абмяркоўваюць мясцовыя жыхары ў пабліках. Мяркуючы з іх паведамленняў, надзвычайнае здарэнне адбылося з вялікім складам акупантаў – другасная дэтанацыя доўжылася не менш за гадзіну.

«Ляціць ва ўсе бакі.

Знаёмая тэлефанавала... Вельмі гучна і аскепкі ляцяць.

Там БК, як я разумею, ляціць.

Андрэеўка. Станцыя Карань. Відаць, гарыць склад з БК.

Ужо хвілінаў 40 выбухае», – пішуць відавочцы ў сеціве.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках