У Вільні спалілі аўто прарасейскага актывіста, які ладзіў правакацыі супраць беларусаў
14- 1.04.2023, 14:54
- 17,136

У Крайслер Ваяжор расплавілася пярэдняя частка.
У ноч на пятніцу ў Вільні быў падпалены аўтамабіль «Крайслер», які належыць сям'і прарасейскага актывіста Лаўрынаса Рагельскіса, піша Delfi.
Паведамленне пра падпалены на вул. Субачаус аўтамабіль пажарныя атрымалі ў 02.13. У паліцыю патэлефанавала жанчына, якую разбудзіла полымя агню за акном.
«Жанчына ўбачыла, што гарыць аўтамабіль яе сям'і», – указала прадстаўніца паліцыі Юлія Самаракоўская.
«Калі прыехалі пажарныя, з-пад капота “Крайслер Ваяжор” ішоў дым, расплавілася пярэдняя частка.
Лаўрынас Рагельскіс вядомы сваімі прарасейскімі поглядамі і сантыментам да Лукашэнкі. У жніўні 2022 года ён паўстаў перад судом паводле абвінавачання ў распальванні варожасці і апаганення мемарыяла ў памяць аб ахвярах беларускага пратэсту.







