Украіна замовіла ў Польшчы 100 БТР Rosomak
4- 1.04.2023, 15:38
- 5,426

Сродкі на гэты набытак паступяць з фондаў ЕЗ і ЗША.
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што Украіна замовіла ў Польшчы 100 колавых бронетранспарцёраў Rosomak, паведамляе «Польскае радыё». Кіраўнік польскага ўраду заявіў на заводзе Rosomak S.A. d Семяновіцэ-Слёнску, што сродкі на гэты набытак паступяць з фондаў ЕЗ і ЗША:
«Я прыводжу замову, якую атрымаў учора ад прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля на 100 Rosomak, якія будуць тут вырабляцца. Фінансаванне на іх будзе вылучанае са сродкаў ЕЗ, якія мы атрымалі, і са сродкаў ЗША, якія былі вылучаныя Украіне».
Прэм'ер-міністр Польшчы падкрэсліў, што бронетранспарцёры Rosomak, як і САУ Krab, становяцца нацыянальным экспартным брэндам польскай зброевай прамысловасці.
Таксама Матэвуш Маравекцый падкрэсліў:
«Важна ведаць, што цяпер польская зброевая прамысловасць набірае звароты. У тым ліку дзякуючы таму, што мы здолелі атрымаць гэтыя дадатковыя замовы. Так што гэта вельмі добры дзень для Сілезіі, для польскай прамысловасці, мы набываем гэтыя сродкі, мы інвестуем тут у польскую прамысловасць, у польскую вытворчасць».
Rosomak з колавай формулай 8×8 – гэта ліцэнзійны варыянт фінскай колавай бронемашыны Patria AMV, якая вырабляецца ў Польшчы як у версіі БМП так і БТР, у адпаведнасці з кантрактам ад снежня 2002 года.
Бронетранспарцёрам кіруе экіпаж з трох чалавек, а дэсантнае аддзяленне ў кармавой частцы машыны прымеркаванае на восем байцоў. Дэсантнікі пакідаюць БТР праз кармавыя дзверы ці верхнія люкі. Браняванне корпуса бронетранспарцёра абараняе ад куляў калібру 14,5 мм спераду і 7,62 па баках.
Машына разганяецца да хуткасці 100 км/г і можа пераадольваць водныя перашкоды з хуткасцю да 10 км/г.