8 траўня 2024, Серада, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пенсіянерка двойчы спрабавала спаліць вайсковы камісарыят

3
У Расеі пенсіянерка двойчы спрабавала спаліць вайсковы камісарыят

73-гадовая расейка прыйшла да вайсковага камісарыята з «кактэйлем Молатава».

У расейскім горадзе Першаўральску пенсіянерка двойчы спрабавала падпаліць вайсковы камісарыят. Пасля затрымання прызналася, што яе на гэта прымусілі тэлефонныя ашуканцы, паведамляе Telegram-канал Shot.

Першы раз 73-гадовая жанчына прыйшла да будынка мясцовага вайсковага камісарыята з запальнічкай і бутэлькай, напоўненай гаручым рэчывам. Падняўшыся на ганак, яна паспрабавала падпаліць анучу ў бутэлечным горлачку, але не змагла. Тады выліла вадкасць перад уваходнымі дзвярыма, кінула туды анучу і зноў спрабавала яе падпаліць. Але выпадковы наведвальнік вайсковага камісарыята спудзіў пенсіянерку, і яна ўцякла.

Праз чатыры гадзіны жанчына вярнулася з новай бутэлькай. Але на гэты раз яе ўжо чакалі і адразу ж затрымалі. Сілавікам бабулька заявіла, што ёй патэлефанавалі невядомыя і пераканалі паўдзельнічаць у падпале будынка, дзе нібыта знаходзяцца тэрарысты.

Падчас допытаў высветлілася, што нейкі «дазнаўца Лебедзеў» пад маркай злову ашуканцаў пераканаў жанчыну набраць крэдытаў і пералічыць грошы на ўказаны рахунак. Калі гэтая афёра спрацавала, «дазнаўца» прапанаваў пенсіянерцы працягнуць «супрацоўніцтва» і сагітаваў «напалохаць тэрарыстаў, якія арудуюць ля камісарыята».

На гэтым этапе даверлівую бабульку і схапілі расейскія сілавікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках