25 красавiка 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: У Крамлі нарастае паніка

17
Вайсковы экспэрт: У Крамлі нарастае паніка

Пуцін гатовы на ўсё, каб зацягнуць вайну.

Расейскі дыктатар Пуцін і ягоныя паслугачы часта пагражаюць Украіне і краінам Захаду ядзернай зброяй, доўгай вайной і гэтак далей. Такім чынам вайсковыя злачынцы спрабуюць схаваць свае страхі.

Такое меркаванне «24 Каналу» выказаў украінскі вайсковы экспэрт Юрый Фёдараў. З ягоных слоў, паніка ў Крамлі нарастае праз тое, што ў расейскага войска няма ніякіх поспехаў.

Фёдараў адзначыў, што праз тое, што ў расейскага войска няма ніякіх поспехаў, у Крамлі павялічваюцца панічныя настроі. У Пуціна і ягоных паслугачоў не застаецца больш нічога, акрамя пагрозаў ядзернай зброяй ці працяглай вайной.

- Размовы аб доўгай вайне сведчаць аб тым, што Пуцін вельмі баіцца спынення агню. Бо пасля гэтага ў Расеі непазбежна ўзнікнуць пытанні, хто вінаваты, чаму краіна апынулася ў такім становішчы, - мяркуе ён.

Вайсковы экспэрт перакананы, што дыктатар робіць усё, каб зацягнуць вайну, каб не адказваць за ўсё зробленае. Нават знішчаная эканоміка і страты сярод акупацыйнага войска яго не спыняць. Ён падкрэсліў, што канец Пуціна непазбежны.

На думку Юрыя Фёдарава, Пуцін не адважыцца на выкарыстанне ядзернай зброі. ЗША неаднаразова папярэджвалі расейскага дыктатара, што магчымае ў выпадку ядзерных удараў з боку краіны-агрэсаркі.

- Не выключана, што могуць нанесці прэвентыўны ўдар па Расеі, каб знішчыць тыя ядзерныя сродкі, якія мяркуецца выкарыстоўваць. Пуцін і яго асяроддзе гэта выдатна ведаюць, - выказаў меркаванне экспэрт.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках