28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя дэталі затрымання кіраўніка кампаніі «Беллесвырабу»

10
Сталі вядомыя дэталі затрымання кіраўніка кампаніі «Беллесвырабу»

Перад палётам у Лондан заехаў у міліцыю «падпісаць дакументы».

У дзень затрымання дырэктар прадпрыемства «Беллесвыраб» (Belwooddoors) Віталь Васілевіч павінен быў паляцець у Лондан. Дэталі гэтай гісторыі праваабарончаму цэнтру «Вясна» распавёў былы палітвязень Максім Пучынскі.

«У дзень арышту ў яго быў самалёт у Лондан. Перад гэтым яму патэлефанаваў супрацоўнік РАУС і сказаў, што яму трэба падпісаць нейкія дакументы. Па дарозе ў аэрапорт Віталь з усёй сям'ёй заехаў у аддзяленне міліцыі». У выніку, са слоў Максіма Пучынскага, усіх сямейнікаў затрымалі. Пазней адпусцілі толькі дачку.

Гісторыю свайго затрымання бізнэсовец распавёў Максіму Пучынскаму, калі яны разам знаходзіліся ў ІЧУ на Акрэсціна.

Кіраўніка «Беллесвырабу» і яго жонку Вольгу Васілевіч абвінавачваюць адпаведна з ч.1. арт.342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») КК Беларусі. Абодвух пачалі судзіць 13 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Справу вядзе суддзя Дзмітрый Карсюк.

Belwooddoors займаецца вытворчасцю дзвярэй, існуе з 1999 года і экспартуе прадукцыю ў больш чым 20 краін свету. Сярод іх Расея, Украіна, ЗША, Нарвегія, краіны Еўразвяза. У 2021 годзе прадпрыемства змясцілі на дошку гонару Заводскага раёна горада Менска.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках