18 красавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ падаў характарыстыкі магутнай сакрэтнай украінскай зброі

7
Палкоўнік УСУ падаў характарыстыкі магутнай сакрэтнай украінскай зброі

Поўная інфармацыя аб ёй засакрэчаная.

Украіне патрэбныя далёкія ракеты, якія можна не толькі атрымаць ад Захаду, але і стварыць свае. Палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны, лётчык-інструктар Раман Світан паведаміў, што існуе ўкраінская ўстаноўка "Гром-2", далёкасць ракеты якой дасягае 500 км.

Таксама вайсковы эксперт нагадаў, што ў свой час гэтая распрацоўка была прадстаўленая ў двух экзэмплярах, адзін з якіх прададзены Украінай за мяжу, а пра другі нічога не вядома, бо інфармацыя засакрэчаная.

Палкоўнік запасу УСУ падзяліўся вядомай яму інфармацыяй аб украінскай вайсковай распрацоўцы «Гром-2»: «Не Эміратам, па-мойму, Савудаўскай Арабіі перадавалі. Менавіта яна запытвала гэты "Гром" і аплачвала адну ўстаноўку з далёкасцю 500 км. Экспартны варыянт так званы. Другую ўстаноўку мы сапраўды зрабілі, але да якой ступені, так, сапраўды, гэта закрытая інфармацыя, але калі зрабілі адну ўстаноўку, то можна зрабіць і другую. Тут шмат ужо розуму не патрэбна, бо цэлы працэс быў праведзены».

Да вышэйсказанага Раман Світан дадаў: «Ракета не вельмі складаная, то бок гэта стандартная ў прынцыпе ракета. Мы такога тыпу ракет нарабілі вельмі шмат, а далёкасць 500 км - гэта ракета малой далёкасці, можна сказаць. 499 км заяўленых, так, каб не трапляць у 500 км пад абмежаванні паводле пагаднення аб нераспаўсюджанні пэўных тыпаў узбраення. Рэальна такая ракета можа ляцець кіламэтраў 700, гэта значыць, грунтуючыся на пэўных тактычна-тэхнічных звестках».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках