6 траўня 2024, панядзелак, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Канал Donbass Devushka, куды злілі сакрэтныя звесткі Пентагона, вяла былая вайскоўка ЗША

23
WSJ: Канал Donbass Devushka, куды злілі сакрэтныя звесткі Пентагона, вяла былая вайскоўка ЗША

Жанчына працавала «тэхнікам у авіяцыйным электронным абсталяванні».

Да прарасейскай старонкі Donbass Devushka ў сацсетках, які «зліў» не менш за 4 сакрэтныя дакументы Пентагона, датычная былая афіцэрка вайсковых марскіх сіл ЗША Сара Білс, паведамляе The Wall Street Journal.

Як адзначае выданне, яе выкрылі ўдзельнікі інтэрнэт-супольнасці «Паўночнаатлантычная арганізацыя Fella» (NAFO), якая змагаецца з расейскай прапагандай.

Уліковы запіс у сацыяльных сетках, які падтрымлівае вайну Расеі супраць Украіны, адыграў ключавую ролю ў распаўсюджванні выведвальных дакументаў ЗША.

Удзельнікі групы NAFO супаставілі фатаграфіі і іншую інфармацыю і высветлілі, што сапраўднае імя жанчыны - Сара Білс, аднак нядаўна яна афіцыйна змяніла яго на іншае, больш расейскае.

Сара Білс - былая унтэр-афіцэрка ВМС ЗША, нядаўна звольненая з сапраўднай вайсковай службы. Жанчына працавала «тэхнікам у авіяцыйным электронным абсталяванні». Нарадзілася ў Злучаных Штатах і жыве ў Ок Харбары, штат Вашынгтон, побач з вайсковай марской авіябазай Уітбі-Айлэнд, дзе яна калісьці служыла.

У той жа час The Wall Street Journal адзначае, што няма доказаў таго, што Білc падчас службы выкарыстоўвала свой доступ да сакрэтных звестак для іх крадзяжу.

Сама Білс падкрэсліла, што з'яўляецца толькі адной з 15 чалавек «па ўсім свеце», якія кіруюць каналам. Імёны іншых адміністратараў яна адмовілася назваць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках