Рулю расейскай гаўбіцы Д-20 разарвала на «пялёсткі» пасля стрэлу
25- 2.04.2023, 14:51
- 20,546

З’явілася эфэктнае відэа са зброяй 1953 года вырабу.
Выданне УНІАН паказала, як выглядае разарваная руля ў савецкай 152-мм гаўбіцы Д-20, якая актыўна выкарыстоўваецца расейскімі акупантамі.
На яве або спрацаванасць рулі або выкарыстанне баявога прыпасу, які захоўвалі абы-дзе і абы-як.
Улічваючы як век гаўбіц, якія вырабляліся з 1953 года, так і паведамленні аб тым, што ў варунках "набойнага голаду" расейцам сталі пастаўляць праржавелыя прыпасы, імавернасць той або іншай прычыны - 50 на 50.