19 красавiка 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі ваенны карэспандэнт: Мы не здольныя нават утрымаць звераферму

3
Расейскі ваенны карэспандэнт: Мы не здольныя нават утрымаць звераферму

У акупантаў пачаўся «набойны голад».

Крамлёўскі прапагандыст, ваенны карэспандэнт Аляксандр Сладкоў прызнаў, што ў расейскага войска ва Украіне ўсё дрэнна. Праз “набойны голад” яно не можа выкарыстоўваць сваю ўпадабаную тактыку агнявога вала, зносячы артылерыяй і авіяцыяй з аблічча зямлі месты і вёскі Украіны.

Ролік даступны на Telegram-канале "Украіна 365".

«Чаму мы не адсунем лінію фронту на Данбасе і чаму не возьмем Мар'інку, абстраляўшы яе магутна? Хлопцы, для таго, каб узяць звераферму (апошні раз штурмавалі), мы змарнавалі 1480 набояў і 6 баражавальных беспілотнікаў. Мы ўзялі яе штурмам. І аддалі назад. Бо ў нас контрбатарэйная барацьба не на такім узроўні пакуль знаходзіцца, каб забяспечыць утрыманне пазіцыі артылерыяй.

Таму мы і Мар'інку не можам узяць! (...) Мы не можам ахапіць яе цалкам, бо захопліваем тэрыторыі, а ўтрымаць не можам. Колькі трэба баявых прыпасаў, каб спустошыць гэтую Мар'інку цалкам! Цалкам спустошыць, зраўнаваць у пясчанае поле! (...) Цяпер з набоямі невялічкая «дыета», лагодна кажучы», - скардзіўся прапагандыст РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках